четверг, 19 марта 2015 г.

Адукацыйны курс “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці”.

Паважаныя сябры і калегі!
Пры падтрымцы Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы і ГА Цэнтр сацыяльных інавацый запрашае Вас прыняць удзел у адукацыйным курсе  
12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці.

Мэтай курса з'яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у 
галіне грамадзянскай адукацыі ў актуальным кантэксце, ўкаранення ідэі актыўнай 
грамадзянскасці ў існуючыя адукацыйныя праграмы.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія працуюць у сферы 
нефармальнай адукацыі альбо ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, актывісты 
грамадскіх арганізацый і ўсе зацікаўленыя ў арганізацыі адукацыйнай дзейнасці па
 грамадзянскай адукацыі.
Адукацыйны курс 12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці уключае ў сябе набор
 з 12 модуляў, згрупаваных па трох тэматычных блоках:
1. Вытокі грамадзянскасці як паняцця ў свеце і Беларусі – 4 - 5 красавіка 2015 года.
2.  Сістэма, метады і формы грамадзянскай адукацыі і выхавання ў Беларусі – 18-19
 красавіка 2015 года.
3. Сучаснасць і грамадзянская адукацыя ў Беларусі: змест, актары, мэты – 16-17 траўня
2015 года.
Тэмы будуць разгледжаныя на працягу трох семінараў, другой часткай якіх будзе паэтапнае
 ўвядзенне курса Сеткавага грамадзянскага дзеяньня, які складаецца з трох частак.
Акрамя гэтага удзельнікі змогуць самастойна арганізаваць для сваіх супольнасцяў або
 мэтавых груп грамадска-культурнцкія мерапрыемствы: адкрытыя дыскусіі, кінапаказы,
 сустрэчы з уплывовымі асобамі і г.д.
Адбор удзельнікаў курса будзе праходзіць на конкурснай аснове.
Каб прыняць удзел у курсе, неабходна да 22 сакавіка запоўніць электронную заяўку.
25 сакавіка кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў курсе.
Адукацыйны курс 12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці будзе праходзіць у Мінску.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара курсу Юліі, даслаўшы ліст на
e-mail grazhdanstvennost.by@gmail.com з пазнакай "Адукацыйны курс".

Комментариев нет:

Отправить комментарий