четверг, 14 мая 2015 г.

Удзельнікі курса “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці” спраўдзяць практычны вектар заняткаў


У межах адукацыйнага курса “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці” яго 
ўдзельнікі паспрабуюць рэалізаваць уласныя праекты, скіраваныя на 
грамадзянскую адукацыю.
– Памятайце, што наш курс арыентаваны на дзеянне! – такі мэсыдж зрабіў 
аўдыторыі курса “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці” выкладчык Сяргей 
Лабода яшчэ падчас старту заняткаў, што адбыўся 4 – 5 красавіка.
І ўжо па выніках першага модулю курса ўдзелнікі атрымалі такое творчае 
хатняе заданне: прааналізаваць грамадзянскую скіраванасць сваёй дзейнасці 
і прыдумаць новыя праекты, якія хацелася б ажыццявіць.
Падчас другога модуля курса, што адбыўся 18 – 19 красавіка, удзельнікі 
пазнаёміліся з некалькімі прыкладамі ўжо здзейсненых праектаў самай 
рознай тэматыкі – такое пажаданне да арганізатараў курса аўдыторыя 
выказала пасля першага модулю заняткаў. Гэтым разам удзельнікі атрымалі 
таксама неабходны дзеля рэалізацыі грамадскіх праектаў тэарэтычны 
інструментар, бо акурат другі модуль курса прысвячаўся поўнаму аналізу 
магчымасцяў выкарыстання сацыяльных сетак і ўвогуле інтэрнэту ў згаданай 
дзейнасці.

– Дзякуй за тую энергію, што панавала на гэтых занятках, і веру ў 
ажыццяўленне нашых праектаў, – падзякавала арганізатарам удзельніца з 
Мінска Дар’я  па заканчэнні другога модуля.
Да канца красавіка “курсанты” мусілі прэзентаваць ідэі сваіх праектаў, 
абмежаваныя толькі наступнымі крытэрамі: праект павінен быць звязаны з 
грамадзянскай адукацыяй; праект ствараецца дзеля людзей, а не дзеля сябе; 
у праекце павінна быць мінімум выдаткаў, бо яго арганізатары – партнёры і 
суўдзельнікі, а не донары.
Апроч таго, кіраўнік (лепш, арганізатар/ каардынатар) курса Леанід Каліценя 
заахвоціў кожнага ўдзельніка дадаткова прааналізаваць свой праект з пункту 
гледжання ўласнай задзейнічанасці ў ім, прадуманасці плану 
мерапрыемства, акрэсленнасці аднадумцаў і партнёраў, а таксама 
магчымасці выйсця за межы мэтавай аўдыторыі ў перспектыве.
Такім чынам, да пачатку траўня арганізатары курса “12 крокаў да сучаснай 
грамадзянскасці” атрымалі пяць ідэй праектаў, якія плануецца рэалізаваць на 
працягу месяца. Ідэі іншых удзельнікаў курса яшчэ ў стадыі дадумвання.
Пададзеныя заяўкі (лепш ідэі) праектаў адрозніваюцца ступенню 
распрацаванасці, а таксама маштабам і перспектывай.
Удзельніца курса з Оршы Алена Кучынская ( лепш Алена)  разам з камандаю 
аднадумцаў працуюць над шматэтапавым праектам стварэння ў сёння 
занядбалым, але культурна знакавым месцы свайго горада літаратурнага 
дворыка з дзіцячай пляцоўкай, паркам і амфітэатрам для правядзення 
літаратурных і музычных вечарын у перспектыве. Варта адзначыць, што на 
момант заяўкі праекта каманда ўжо выканала немалую прэвентыўную 
работу: стварыла ініцыятыўную групу грамадзян, зрабіла анкетаванне 
жыхароў, зладзіла перамовы са страшынёй райвыканкама і правяла суботнік 
па першасным добраўпарадкаванні дворыка. 
Такога кшталту грамадска-культурніцкі праект відавочна скіраваны на важкі 
вынік калі і ў няблізкай, дык у агляднай будычыні. Апроч таго, на думку 
Алены Кучынскай, іх дзейнасць можа даць штуршок развіццю мясцовага 
самакіравання ў Оршы.
Не менш важкай грамадзянскай дзейнасцю займаецца Таня Тхарова з 
Берасця, якая стварыла групу самапомачы людзям з трансплантаванымі 
органамі. 
– Няхай гэта спецыфічная, даволі вузкая сфера, але мы з камандай хочам 
стварыць тое, чаго пакуль няма ў нашай краіне – сістэмы падтрымкі людзей  у 
да- і паслятрансплантацыйны перыяд, а таксама іх сваякоў. Дапамога 
дзяржавы ў гэтым кірунку – мізэрная, – распавяла Таня Тхарова, прэзентуючы 
свой шматэтапавы праект.
У планах Тані і яе каманды на гэты месяц: наладзіць кінапрагляды для 
хворых, правесці круглы стол па праблеме  іх працаўладкавання, стварыць 
паліцы мабільнай бібліятэкі ў гарадской і абласной бальніцах для пацыентаў, 
якія праходзяць гомадыяліз альбо чакаюць трансплантацыі. У найбліжэйшай 
будучыні Таня з аднадумцамі паспрабуюць стварыць уласны сайт, дзе будзе 
акумулявана ўся карысная інфармацыя для людзей з трансплантаванымі 
органамі.
Разовы праект, але з перспектывай “доўгайгральнага”, мае рэалізаваць Алесь 
Гізун з Баранавіч. Ён хоча арганізаваць для жыхароў свайго горада лекцыю 
або круглы стол з эскпертамі на тэму “Як нам захаваць нашу архітэктурную 
спадчыну?” Мерапрыемства як г.зв. “лікбез” для грамадзянаў мае на мэце 
патлумачыць, што ўратаванне аб’ектаў спадчыны – гэта не толькі абавязак 
дзяржавы, але і асабісты клопат кожнага неабыякавага грамадзяніна! 
Правядзенне падобнага мерапрыемтсва разам з тым можа пакласці 
традыцыю больш актыўнага ўдзелу баранавіцкіх жыхароў як у агучванні, так і 
ў вырашэнні згаданай праблемы, а таксама – усвядоміць практычны сэнс 
актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Ідэю разовага грамадзянскага праекту агучыла і Дар’я Шыла з Мінска. Яна  
выступіла адразу з дзвума ініцыятывамі па больш актыўнай інтэграцыі ў 
сучаснае жыццё людзей  г.зв. трэцяга веку: правесці конкурс сярод 
пенсіянераў на найлепшы ландшафтны дызайн двара, а таксама зладзіць 
дзень воркшопаў для моладзі пад назвай “Так рабіла мая бабуля”, дзе можна 
было прадэманстраваць майстар-клас па тым, напрыклад, як выпякаць хлеб, 
гатаваць гарбату з зёлак альбо шыць традыцыйныя цацкі ці адзенне.
– Хочацца даць адчуць старэйшаму пакаленню сваю значнасць і 
запатрабаванасць праз камунікацыю з моладдзю, – патлумачыла Дар’я 
грамадзянскі пафас свайго праекту.
А Вольга з Жыткавіч напярэдадні “Дня аховы дзяцей” плануе зладзіць для 
маладых інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх сваякоў 
экскурсію ў Нацыянальную Бібліятэку, каб палепшыць веды пра развіццё 
беларускай кнігі.
– Гэта вузкі праект, але ён вельмі важны для нашай асаблівай аўдыторыі. 
Думаю, мерапрыемства запомніцца дзецям надоўга, яно станецца знакавай 
падзеяй у іх жыцці, – абгрунтавала сваю ідэю Вольга.
У сваю чаргу арганізатары курса паабяцалі ўзяць шэфства над 
прэзентаванымі праектамі, каб зрабіць іх рэалізацыю цікавейшай ды 
ўзмацніць іх грамадзянскае гучанне.
Алесь Гізун

1 комментарий:

  1. Thanks for sharing, nice post! Post really provice useful information!

    Giaonhan247 chuyên dịch vụ mua hàng mỹ từ dịch vụ order hàng mỹ hay nhận mua nước hoa pháp từ website nổi tiếng hàng đầu nước Mỹ mua hàng ebay ship về VN uy tín, giá rẻ.

    ОтветитьУдалить