пятница, 27 февраля 2015 г.

КОНКУРС СЦЭНАРЫЯЎ/ЭСЭ НА ТЭМУ “СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАДЗЯНСКАСЦЬ”


Знойдзем адказы разам!
Што для нас, сучасных жыхароў Рэспублікі Беларусь, значыць просты выраз "я – грамадзянін": канстатацыя месца жыхарства, асбтрактныя правы і абавязкі, біятлон і хакей? У што трансфармавалася беларуская грамадзянскасць у сучасных умовах, якія яе асновы і пастулаты? Чаму разуменне ўзаемапатрэбнасці з'яўляецца мерай ацэнкі дзеянняў, а дэманстрацыя сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі - нормай грамадскіх паводзін? Чаму людзі не вераць у правільнасць праяўлення сваёй грамадзянскасці і, нарэшце, чаму так часта не пераходзяць ад слоў пра ўсё гэта да рэальных і рашучых дзеянняў?
Для нас відавочнай і актуальнай застаецца праблема раз'яднанасці, няўмення кансалідавацца або плённа весці грамадска-рэзанансныя дыскусіі. У нас могуць быць розныя палітычныя погляды, густы, уяўленні аб гісторыі і будучыні Беларусі, але для росквіту нашай краіны і нашага грамадства неабходна знайсці тое, што важна для ўсіх. Як? У тым ліку і з дапамогай творчасці.
Менавіта гэтыя пытанні і праблемы стаяць перад удзельнікамі конкурсу "Сучасная беларуская грамадзянскасць" у надзеі разам знайсці адказы і шляхі іх вырашэння.
Мэта конкурсу – стварэнне кароткаметражных відэапрадуктаў для прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да пытанняў грамадзянскага ўдзелу і ўзмацнення ў грамадстве матывацыі па фарміраванні беларускай грамадзянскасці.
Удзельнікам конкурсу, нараўне з прафесійнымі калектывамі, можа стаць любы поўнагадовы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае цікавыя і нестандартныя ідэі.
Узнагародай за лепшую работу стане ўвасабленне ідэй у жыццё: па лепшым сцэнары будзе зняты кароткметражны фільм (да 20 хвілін). Фільм-пераможца будзе прэзентаваны перад гледачамі і экспертамі, а так сама плануецца максімальнае забяспячэнне далейшай падтрымкі пры яго ўдзеле ў іншых куонкурсах і міжнародных мерапрыемствах.
Прыём работ для ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляецца з 16 лютага да 16 сакавіка 2015 г. Работы просім дасылаць на e-mail grazhdanstvennost.by@gmail.com з пазнакай "конкурс". Падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу - 20 сакавіка 2015.
У дасылаемых работах старайцеся пазбегнуць штампаў, банальнасцяў, абстрактных заклікаў, палітычнай агітацыі і прапаганды, відавочных рашэнняў, адкрыта сумных і шаблонных сюжэтаў і г.д. Вітаюцца крэатыўныя і свежыя ідэі, годныя рэалізацыі! Чакаем вашы работы!

Па любых дадатковых пытаннях пішыце на e-mail grazhdanstvennost.by@gmail.com
Поўны тэкст палажэння аб конкурсе ў суполцы - https://www.facebook.com/Grazdanstvennostby
Аргкамітэт конкурсу
Сучасная беларуская грамадзянскасць”
Пра конкурс

Першы конкурс "Сучасная беларуская грамадзянскасць" прайшоў у 2013 годзе і прыцягнуў да ўдзелу вялікую колькасць творчых людзей, як спецыялістаў, так і аматараў. На конкурс было даслана больш за 40 работ з усёй Беларусі. Вынікам стала не толькі вытворчасць шэрагу нестандартных арт-прадуктаў, але і прыцягненне да конкурсу і самой тэмы ўвагі грамадскіх лідараў меркаванняў, СМІ і прадстаўнікоў мэтавых аўдыторый - творчых аб'яднанняў, аўтараў, выкладчыкаў творчых спецыяльнасцяў у ВНУ. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий