Конкурс-2015

ДРУГІ БЕЛАРУСКІ КОНКУРС

на вытворчасць сцэнароў/эсэ,

на тэму "Сучасная беларуская грамадзянскасць"

1. Арганізатарам конкурсу выступае кампанія "Грамадзянскасць.BY" пры падтрымцы "Асацыяцыi

дадатковай адукацыі і асветы" (АДАіА) i ГА "Цэнтр Сацыяльных Інавацый".

2. Мэта конкурсу — стварэнне арт-прадуктаў для прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці 

да пытанняў грамадзянскага ўдзелу і ўзмацнення ў грамадстве матывацыі па фарміраванні 

беларускай грамадзянскасці.

3. Прыём работ для ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляецца з 16 лютага да 16 сакавіка 2015 г. Работы 

просім дасылаць на e-mail grazhdanstvennost.by@gmail.com з тэмай "конкурс". Падвядзенне 

вынікаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу - 20 сакавіка 2015.

4. Удзельнікам конкурсу можа стаць любы поўнагадовы грамадзянін Рэспублікі Беларусь ва 

ўзросце ад 18 гадоў і вышэй, таксама заяўка на ўдзел можа быць як індывідуальнай, так і 

5. Вызначаны фармат — сцэнар/эсэ для дакументальнага альбо пастановачнага фільма з 

зададзенымі часовымі рамкамі да 20 хвілін.

6. Узнагародай за лепшую работу стане ўвасабленне прапанаванай ідэй у жыццё: паводле 

лепшага сцэнару будзе зняты кароткаметражны фільм (да 20 хвілін);

7. Для фільма, выпушчанага па выніках конкурсу, плануецца правядзенне прэзентацый перад 

гледачамі і экспертамі, а таксама максімальнае забеспячэнне падтрымкі пры ўдзеле ў іншых 

конкурсах і выставах, міжнародных мерапрыемствах.

Што для нас, сучасных жыхароў Рэспублікі Беларусь, значыць просты выраз "я — грамадзянін"?

Хтосьці адкажа, што гэта - немудрагелістая канстатацыя месца жыхарства. Хтосьці рэфлекторна 

пацягнецца да сіняга "дублікату бясцэннага грузу" і ўзгадае няветлівых людзей, якія валадараць у 

пашпартных сталах па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Камусьці адразу прыйдуць асацыяцыі з нечым казённым, 

сухім і безымацыйным, з міфічным і незразумелым наборам "абавязкаў і правоў". Нехта ўзгадае пра 

выбары, нехта аб перасячэнні мяжы Рэспублікі Беларусь, а нехта ўвогуле пра хакей... Але шмат хто зусім 

на адкажа: паціснуць плячыма, і паспяшаюцца далей па сваіх побытавых справах.

Паколькі кожны зацыклены на сваіх жыццёвых праблемах, а думкі з нагоды ўладкавання грамадства 

або правілах яго функцыянавання прызвычаіўся трымаць пры сабе — то відавочнай і актуальнай застаецца 

праблема раз'яднанасці, няўмення кансалідавацца або плённа весці грамадска-рэзанансныя дыскусіі.

Менавіта таму, адказваючы на зададзенае ў пачатку пытанне, кожны безумоўна падумае аб сваім, і 

мала хто сапраўды задумаецца пра тое, у што трансфармавалася беларуская грамадзянскасць у сучасных 

умовах, якія яе асновы і пастулаты. Чым жа яна на самой справе з'яўляецца і на чым стаіць? Чаму 

стандарты грамадзянскасці не з’яўляюцца настолькі масавымі, каб стаць па-сапраўднаму нацыянальнымі? 

Чаму разуменне ўзаемапатрэбнасці не з'яўляецца мерай ацэнкі дзеянняў, а дэманстрацыя сваёй актыўнай 

грамадзянскай пазіцыі — нормай грамадскіх паводзін? Чаму людзі не вераць у правільнасць праявы сваёй 

грамадзянскасці і, нарэшце, чаму так часта не пераходзяць ад словаў да рэальных дзеянняў?

Такія пытанні і праблемы мы ставім перад удзельнікамі конкурсу, з надзеяй разам знайсці адказы і 

шляхі іх вырашэння. У нас могуць быць розныя ўяўленні пра гісторыю і будучыню, але для росквіту нашай 

краіны і грамадства нам важна мець нешта агульнае і важнае для ўсіх.

Наша асноўная мэта: на сваім прыкладзе, кансалідуючы намаганні розных сацыяльных груп (творчыя 

грамадзянскія ініцыятывы, грамадскія арганізацыі і медыя), надаць ідэі беларускай грамадзянскасці новую 

форму і максімальна распаўсюдзіць яе ў грамадстве.

I. Прыём работ для ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляецца з 16 лютага да 16 сакавіка 2015 г. Работы 

просім дасылаць на e-mail grazhdanstvennost.by@gmail.com з пазнакай "конкурс". Падвядзенне 

вынікаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу - 20 сакавіка 2015.

II. Вызначаны фармат — сцэнар/эсэ для дакументальнага або пастановачнага фільма з зададзенымі 

Анатацыя

Тэхнічныя рамкі і крытэрыі:

III. Чаго мы хочам пазбегнуць:

a) штампаў і банальнасцяў з афіцыйна-патрыятычнага ці нацыянальна-адраджэнскага 

напрамкаў у разуменні грамадзянскасці;

b) агітацыі , палітычнай прапаганды, абстрактных заклікаў "быць больш актыўным" і г.д .;

c) гатовых простых рашэнняў (напрыклад, трэба ўвесці "Закон Аб... ", быць свядомей і г.д.)

Карысныя спасылкі па тэме:

1. http://www.xapaktep.net/virtues/universal/citizenship/desc.php

2. http://adukatar.net/chasopis-adukatar-12-2007/

3. http://adukatar.net/adukatar-1-22-2012/

4. http://www.belaruspartisan.org/opinions/226948/

Комментариев нет:

Отправить комментарий