Што для нас, сучасных жыхароў Рэспублікі Беларусь, значыць просты выраз "я – грамадзянін": канстатацыя
месца жыхарства, асбтрактныя правы і абавязкі, біятлон і хакей? У што трансфармавалася
беларуская грамадзянскасць у сучасных умовах, якія яе асновы і пастулаты? Чаму
разуменне ўзаемапатрэбнасці з'яўляецца мерай ацэнкі дзеянняў, а дэманстрацыя
сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі - нормай грамадскіх паводзін? Чаму людзі не вераць
у правільнасць праяўлення сваёй грамадзянскасці і, нарэшце, чаму так часта не
пераходзяць ад слоў пра ўсё гэта да рэальных і рашучых дзеянняў?
Для нас відавочнай і актуальнай застаецца праблема раз'яднанасці, няўмення
кансалідавацца або плённа весці грамадска-рэзанансныя дыскусіі. У нас могуць
быць розныя палітычныя погляды, густы, уяўленні аб гісторыі і будучыні Беларусі,
але для росквіту нашай краіны і нашага грамадства неабходна знайсці тое, што
важна для ўсіх. Як?
У тым ліку і з дапамогай творчасці.
Менавіта гэтыя пытанні і праблемы стаяць перад удзельнікамі конкурсу "Сучасная беларуская грамадзянскасць"
у надзеі разам знайсці адказы і шляхі іх вырашэння.
Мэта конкурсу – стварэнне кароткаметражных
відэапрадуктаў для прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да пытанняў
грамадзянскага ўдзелу і ўзмацнення ў грамадстве матывацыі па фарміраванні
беларускай грамадзянскасці.
Удзельнікам конкурсу, нараўне з прафесійнымі калектывамі, можа стаць любы поўнагадовы
грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае цікавыя і нестандартныя ідэі.
Узнагародай за лепшую работу
стане ўвасабленне ідэй у жыццё: па лепшым сцэнары будзе зняты кароткметражны
фільм (да 20 хвілін). Фільм-пераможца будзе прэзентаваны перад гледачамі і
экспертамі, а так сама плануецца максімальнае забяспячэнне далейшай падтрымкі
пры яго ўдзеле ў іншых куонкурсах і міжнародных мерапрыемствах.
Прыём работ для ўдзелу ў
конкурсе ажыццяўляецца з 16 лютага да 16 сакавіка 2015 г. Работы просім
дасылаць на e-mail grazhdanstvennost.by@gmail.com з пазнакай "конкурс". Падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў
конкурсу - 20 сакавіка 2015.
У дасылаемых работах старайцеся пазбегнуць штампаў, банальнасцяў,
абстрактных заклікаў, палітычнай агітацыі і прапаганды, відавочных рашэнняў,
адкрыта сумных і шаблонных сюжэтаў і г.д. Вітаюцца крэатыўныя і свежыя ідэі,
годныя рэалізацыі! Чакаем вашы работы!
Аргкамітэт конкурсу
“Сучасная беларуская грамадзянскасць”
Пра конкурс
Першы конкурс "Сучасная беларуская грамадзянскасць"
прайшоў у 2013 годзе і прыцягнуў да ўдзелу вялікую колькасць творчых людзей, як
спецыялістаў, так і аматараў. На конкурс было
даслана больш за 40 работ з усёй Беларусі. Вынікам стала не
толькі вытворчасць шэрагу нестандартных арт-прадуктаў, але і прыцягненне да
конкурсу і самой тэмы ўвагі грамадскіх лідараў меркаванняў, СМІ і прадстаўнікоў
мэтавых аўдыторый - творчых аб'яднанняў, аўтараў, выкладчыкаў творчых
спецыяльнасцяў у ВНУ.
Комментариев нет:
Отправить комментарий